Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 кастрычніка 2018, 09:05

Лукашэнка асабіста павіншаваў Пуціна з днём нараджэння і абмеркаваў беларуска-расійскі парадак дня

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 7 кастрычніка адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў расійскага лідара з днём нараджэння, пажадаўшы здароўя і далейшых поспехаў на пасадзе кіраўніка краіны.

Прэзідэнты коратка абмеркавалі бягучы парадак дня беларуска-расійскіх адносін, традыцыйна зрабіўшы акцэнт на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У графіку маючых адбыцца кантактаў галоўнай падзеяй быў названы V Форум рэгіёнаў дзвюх краін, які адбудзецца на гэтым тыдні ў Магілёве. Кіраўнікі дзяржаў яшчэ раз удакладнілі фармат яго правядзення, а таксама выказалі надзею, што вынікам мерапрыемства стане яшчэ большае паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай расійскага байца змешанага стылю Хабіба Нурмагамедава над ірландцам Конарам Макгрэгарам на турніры Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) 229 у Лас-Вегасе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі