Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2017, 13:33

Лукашэнка арыентуе міністэрствы на рэалізацыю доўгатэрміновай прамысловай палітыкі

13 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міністэрствы павінны максімальна сканцэнтраваць увагу на рэалізацыі доўгатэрміновай прамысловай палітыкі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на II З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам сёння трэба ўдакладніць прыярытэты, канкрэтызаваць пастаноўку навуковых задач. У сучасных умовах, калі нашы прамысловыя кампаніі атрымліваюць усё больш самастойнасці, міністэрствы павінны максімальна сканцэнтраваць увагу на перспектыўных напрамках, на рэалізацыі доўгатэрміновай прамысловай палітыкі, узмацніць ролю канструктарскіх бюро", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, трэба больш актыўна практыкаваць стварэнне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы заводскіх даследчых лабараторый, цэнтраў і доследных вытворчасцей.

"Усім навуковым структурам неабходна паскорыць тэрміны падрыхтоўкі і выканання навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ. І далей сумеснымі намаганнямі забяспечыць апрабацыю і ўкараненне інавацый у вытворчасць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы не можам дазволіць гадамі праводзіць навуковыя даследаванні, а затым столькі ж укараняць іх. За гэты час замежныя канкурэнты распрацуюць аналагічныя прадукты і выведуць іх на свой і на наш рынак. Яшчэ больш непрымальная сітуацыя, калі распрацоўкі асвойваюцца на прадпрыемствах, а далейшай эфектыўнай рэалізацыі іх няма".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі