Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 снежня 2017, 15:26

Лукашэнка арыентуе кіраўнікоў заўсёды зыходзіць з прынцыпу справядлівасці

7 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе кіраўнікоў заўсёды зыходзіць з прынцыпу справядлівасці пры ажыццяўленні паўнамоцтваў. Неабходнасць гэтага ён падкрэсліў сёння, узгадняючы на пасады новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу, што ў рабоце з людзьмі заўсёды важныя сумленнасць і прыстойнасць. "Галоўны прынцып - справядлівасць, іншага не дадзена, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Закон не ахопіць усе сферы жыцця і думак чалавека. Таму падключайце адзін прынцып - справядліва павінна быць, каб людзі на нас не крыўдзіліся".

Прэзідэнт адзначыў, што кіраўнікі ў рэгіёнах адказваюць за канкрэтную тэрыторыю ў цэлым, і "чужых" людзей, прадпрыемстваў для іх быць не павінна. "Дзяліць прадпрыемствы на камунальныя і рэспубліканскія ні ў якім разе нельга. Гэта вашы прадпрыемствы. Смела дзейнічайце. Прыватнае або дзяржаўнае - не важна. Мы з вамі адказваем за людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Ажыццяўляйце ўладу. Для таго вы туды і накіроўваецеся. Вось вам галоўная задача. А як там працаваць, вы ведаеце не горш за мяне, таму што вы паглыблены ў гэтыя працэсы", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу, што для кіраўнікоў у рэгіёнах асабліва адказным этапам стануць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Прэзідэнт адзначыў, што практычна ўся арганізацыйная работа завязана не на Цэнтрвыбаркам, а на мясцовыя органы ўлады. "Усё павінна быць дастойна, прыстойна, але ўлада павінна дэманстраваць сваю сілу і ўпэўненасць у ажыццяўленні паўнамоцтваў", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі