20 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер правесці серыю сустрэч з прадстаўнікамі моладзі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў сёння ў час сустрэчы з творчай моладдзю ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт растлумачыў, што вырашыў сустрэцца з прадстаўнікамі таленавітай моладзі, таму што для яго каштоўныя класічная творчасць і мастацтва, якія займаюць важнае месца ў жыцці чалавека.
"Таму я пачынаю серыю сустрэч з моладдзю менавіта з вашага ўзроўню, з вашага таленту, з вашых ВНУ", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-