Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2017, 16:17

Лукашэнка анансаваў кардынальныя меры па развіцці ІТ-індустрыі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў бліжэйшым будучым прымуць кардынальныя меры па развіцці ІТ-індустрыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння ў час адкрыцця Беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшым будучым, літаральна гэтым летам, нашай дзяржавай будуць прыняты кардынальныя меры па развіцці ІТ-індустрыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-в'етнамскае супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных і высокіх тэхналогій набірае абароты і з'яўляецца вельмі перспектыўным. "Беларусь з'яўляецца адным з еўрапейскіх лідараў у галіне высокіх тэхналогій і вядомым распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння. Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій Беларусі кампанія "Форанкс" ужо выконвала работы для шэрага камерцыйных банкаў В'етнама. Водзывы вельмі станоўчыя", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі