Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лістапада 2019, 10:41

Лукашэнка: алімпійскія перамогі аб'ядноўваюць нацыю, усяляюць пачуццё гонару за краіну

19 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Алімпійскія перамогі аб'ядноўваюць нацыю, усяляюць пачуццё гонару за сваю краіну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адкрываючы Алімпійскі сход НАК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спорт - адзін з важнейшых складнікаў у сацыяльна-палітычным уладкаванні сучаснага свету, і кожны сёння ў Беларусі, не толькі мы з вамі, разумеем гэта. Алімпійскія перамогі аб'ядноўваюць нацыю, усяляюць пачуццё гонару за сваю краіну, адкрываюць новых герояў. Адлюстроўваюць, у рэшце рэшт, узровень развіцця грамадства, навукі, медыцыны, эканомікі і дзяржавы ў цэлым", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, менавіта таму важнейшыя пытанні развіцця гэтай сферы разглядаюцца на высокім узроўні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі