Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 снежня 2017, 09:01

Лукашэнка ахарактарызаваў як паспяховыя эканамічныя вынікі года на прасторы СНД

27 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў як паспяховыя эканамічныя вынікі года на прасторы СНД. Такую ацэнку ён даў на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці 26 снежня ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Расіі ў Нова-Агарове, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што тавараабарот паміж дзяржавамі Садружнасці ў 2017 годзе вырас амаль на 25 працэнтаў. Таксама амаль на чвэрць вырас гандаль Беларусі з краінамі СНД. "Гэта вялікі поспех", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама падкрэсліў, што значна прыбавіў у сферы эканомікі і створаны некалькі гадоў таму Еўразійскі эканамічны саюз. Прэзідэнт Беларусі сказаў, што ў будучым годзе ў ЕАЭС будзе старшынстваваць Расійскай Федэрацыя, і выказаў надзею, што яна ў перыяд свайго старшынства прапануе сур'ёзныя ініцыятывы па ўмацаванні саюза. Акрамя таго, заявіў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь выступае за своечасовае стварэнне ў ЕАЭС агульных рынкаў электраэнергіі, газу, нафты і нафтапрадуктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі