Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2017, 17:45

Лукашэнка адзначае поспехі КДБ у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі

15 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю органаў дзяржаўнай бяспекі, адзначыў поспехі КДБ у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прымаючы рашучыя дзеянні супраць эканамічных злачынстваў, супрацоўнікі КДБ заўсёды кіруюцца непахісным прынцыпам: прычынены ўрон дзяржаве павінен быць вернуты. Дзякуючы іх рабоце толькі за апошнія тры гады ў бюджэт пералічаны Br250 млн, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Дасягнуты канкрэтныя вынікі па пытаннях харчовай бяспекі, энергетыкі, машынабудавання і шэрага іншых галін".

Прэзідэнт падкрэсліў, што важная задача органаў дзяржбяспекі датычыцца эканамічнага сектара. "Усе навуковыя сакрэты, найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, стратэгічныя аб'екты, такія як атамная станцыя, хімічныя прадпрыемствы краіны, павінны стаць прадметам пільнай увагі органаў дзяржбяспекі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі