Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2019, 15:07

Лукашэнка адзначае палітычную сталасць беларускага грамадства

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае палітычную сталасць беларускага грамадства. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба адзначыць, што сярод зваротаў, якія паступілі ў час нядаўняй сустрэчы з экспертнай супольнасцю, журналістамі, шмат прапаноў па развіцці рэгіёнаў. Іх жыхары сапраўды балеюць душой за свой край, прапануюць цікавыя рашэнні па развіцці гарадоў і вёсак. Ёсць ініцыятывы, якія без перабольшвання датычацца будучыні ўсёй краіны, яе далейшага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця: ад ролі прафсаюзнага руху да ўдасканалення заканадаўства і прапаноў па змяненні нашай Канстытуцыі. Радуе тое, што людзі думаюць маштабна, перажываюць шчыра. Безумоўна, гэта сведчыць аб палітычнай сталасці нашага грамадства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, для ўсіх органаў улады такія ініцыятывы - каштоўная зваротная сувязь ад жыхароў. "Па сутнасці, гэта дарожная карта нашых дзеянняў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі