Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2017, 11:32

Лукашэнка адзначае магчымасць супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў сферы электратранспарту

26 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае магчымасць супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў сферы электратранспарту. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з дзяржаўным міністрам па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Аланам Дунканам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Вялікабрытанія прыняла вельмі цікавае рашэнне - з пэўнага года адмовіцца ад продажу і выкарыстання аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання. "Я вітаю і апладзірую такому рашэнню. Па вашым прыкладзе ў гэтым напрамку і мы вырашылі рухацца. І ў гэтым плане шукаем перадавых партнёраў у гэтай сферы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Давайце разам паспрабуем працаваць у Беларусі", - прапанаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі