Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лютага 2018, 09:01

Лукашэнка адзначае якаснае паляпшэнне адносін з Сербіяй у апошнія гады

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З задавальненнем адзначаю, што ў апошнія гады адносіны паміж брацкімі Беларуссю і Сербіяй якасна палепшыліся і набылі больш глыбокі змест, з'явіліся прыклады паспяховага супрацоўніцтва і новыя ініцыятывы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што прадаўжэнне скаардынаванай і выніковай работы па ажыццяўленні беларуска-сербскіх праектаў у розных галінах будзе садзейнічаць умацаванню эканамічнай бяспекі абедзвюх краін і працвітанню двух народаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі