Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 сакавіка 2017, 12:29

Лукашэнка: адкрыццё Гарлыкскага ГАК - сігнал усяму свету аб магчымасцях Беларусі ў будаўнічай сферы

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя беларускімі спецыялістамі праекта па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната ў Туркменістане - сігнал усяму свету аб магчымасцях Беларусі ў будаўнічай сферы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы 29-31 сакавіка зробіць афіцыйны візіт у Туркменістан. Галоўнай падзеяй у гэтыя дні стане адкрыццё Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, які будаваўся пад ключ беларускімі спецыялістамі. "Мы нарэшце асвоілі гэту вытворчасць, улічваючы, што ў савецкія часы, калі там вяліся даследаванні, Савецкі Саюз не змог, не рызыкнуў гэтым займацца. Гэта была вельмі складаная тэхналогія ў сувязі з тымі грунтамі, якія нам давялося прайсці. Але зрабілі. Значыць, тэхналогіі ў нас салідныя. І гэта сігнал усяму свету, што мы можам адкрыць любую шахту і здабываць там не толькі калійныя ўгнаенні, але любыя карысныя выкапні шахтавым спосабам. Я ўжо не гавару, адкрытым спосабам. Для нас гэта быў вельмі важны праект, і добра, што мы яго завяршылі", - адзначыў Прэзідэнт.

Старшыня Савета Рэспублікі ў час нядаўняга візіту ў Туркменістан наведваў Гарлыкскі ГАК. У сувязі з гэтым ён далажыў Аляксандру Лукашэнку аб выніках рэалізацыі гэтага беларуска-туркменскага праекта і магчымасцях вытворчасці.

Міхаіл Мясніковіч, які з'яўляецца ўпаўнаважаным Прэзідэнта па Брэсцкай вобласці, таксама праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і ходзе пасяўной кампаніі.

"Мы дамовіліся, што палівам у масавым парадку мы падтрымаем прыкладна з 1 красавіка, калі ўся краіна ўцягнецца ў пасяўную кампанію. Я падпісаў усе распараджэнні, паліва мы дабавім. Але гэта не значыць, што яно зваліцца з неба", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу на яшчэ адно важнае пытанне: у бліжэйшыя дні чакаецца цёплае надвор'е, а значыць на палях з'явяцца першыя ўсходы. "Нам трэба паспяшацца пасеяць як мага хутчэй. Паліва і надвор'е - два пытанні, на якія трэба звяртаць увагу", - дадаў ён.-0-

Беларускаму генпадрадчыку Гарлыкскага ГАК пералічана ўжо $700 млн за праведзеныя работыБеларускаму генпадрадчыку Гарлыкскага ГАК пералічана ўжо 0 млн за праведзеныя работы
Міхаіл Мясніковіч расказаў, што кіраўнік дзяржавы даў даручэнне арганізавана правесці ўсе неабходныя фінансавыя разлікі, каб беларускія арганізацыі атрымалі плату за фактычна выкананыя аб'ёмы работ.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі