Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 мая 2018, 11:40

Лукашэнка абмеркаваў з Сукалам работу і развіццё судовай сістэмы Беларусі

8 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, на якой абмяркоўвалася работа і развіццё судовай сістэмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напярэдадні такіх сустрэч я ўважліва яшчэ раз вывучаю работу галін улады. Не скажу, што ў мяне нейкія прэтэнзіі ёсць. Тым не менш вы лепш бачыце праблемы, якія існуюць у нашых судах, і тыя задачы, якія трэба вырашаць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся асабліва значнымі крымінальнымі справамі, па якіх якасць папярэдняга расследавання знаходзілася ў яго на кантролі. "Я хацеў бы пачуць, у якім напрамку вырашаюцца праблемы такіх спраў, каб вы мяне праінфармавалі, у якім стане яны знаходзяцца. Нюансы нейкія заўсёды ёсць. Хацелася б, каб вы мяне праінфармавалі, каб пазбегнуць у будучым негатыўнай практыкі, асабліва з тымі, хто вядзе праверку да следства, следства. І сказалі, як вы наогул ацэньваеце асноўных вашых партнёраў па судовых справах - Следчы камітэт, як працуюць у новых умовах МУС, КДБ, пракуратура. Якія ўзаемаадносіны, чаго не хапае, калі такія праблемы ёсць?" - абазначыў тэматыку размовы Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама цікавіўся ходам узвядзення ў Мінску новага будынка Вярхоўнага суда. "Як яно ідзе цяпер? Ці паспеем мы да 7 лістапада, як дамаўляліся, увесці ў строй будынак Вярхоўнага суда?" - спытаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі