Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 16:04

Лукашэнка абяцае прадаўжэнне палітыкі па падтрымцы сем'яў з дзецьмі

22 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Дзяржава будзе і ў далейшым прымяняць механізмы падтрымкі сем'яў з дзецьмі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дзяржава будзе і ў далейшым прымяняць такія механізмы падтрымкі сям'і, як фарміраванне сямейнага капіталу, аказанне дапамогі шматдзетным сем'ям да навучальнага года, прадастаўленне шырокага спектра сацыяльных паслуг сем'ям з дзецьмі.

"Мы не павінны дапускаць таго, каб з нараджэннем кожнага наступнага дзіцяці зніжаліся і магчымасці бацькоў для пошуку перспектыўнай работы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што сёння яшчэ ёсць пытанні з дзіцячымі садамі, асабліва ў буйных гарадах - там, дзе ствараюцца новыя мікрараёны. "Мы будзем будаваць дзіцячыя сады", - запэўніў Прэзідэнт.

"У канчатковым выніку наша задача - захаваць дадатныя тэндэнцыі нараджальнасці насельніцтва і забяспечыць дэмаграфічную бяспеку", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі