Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2019, 15:43

Лукашэнка абяцае ІТ-сектару далейшую падтрымку

12 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае ІТ-сектару далейшую падтрымку. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі гэтай сферы ў Парку высокіх тэхналогій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўзялі з вамі гэты курс, і мы ўлева-ўправа наўмысна "хістацца" не будзем. Мы будзем ісці прама. Калі трэба недзе вострыя вуглы абысці, якія нам сёння не патрэбны, мы іх абыдзем, але я вас падтрымліваў і буду падтрымліваць. Таму што, па вялікім рахунку, вы мае дзеці (размова аб тым, што ў свой час Прэзідэнт Беларусі прымаў рашэнне аб стварэнні Парка высокіх тэхналогій. - Заўвага БЕЛТА). Я сваімі рукамі, як умеў, вас ствараў, а потым вы выраслі, пачалі прапаноўваць, як ісці. Мы будзем рухацца ў гэтым напрамку настолькі эфектыўна, наколькі вы гэтага захочаце", - заявіў беларускі лідар.

"Захацелі вы крыптавалюту, крыптабіржу, майнінг і іншае, фермы стварыць... Разам будзем ісці гэтым шляхам", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Адначасова Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў аснове ўсяго павінна быць сумленнасць і прыстойнасць: "Калі нешта патрэбна (толькі не мышкаваць), прыйдзіце, скажыце, і мы вырашым любое пытанне".

Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў, што дзяржава забяспечыць падтрымку гэтаму напрамку. "Мы гэта будзем рабіць, гэта мая функцыя. У крыўду я ніколі вас не дам. Буду толькі падтрымліваць і дапамагаць, наколькі гэта магчыма", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі