Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2024, 19:43

Лукашэнка аб важнасці захавання міру: нам трэба выстаяць і не даць сябе ўцягнуць у канфлікты

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі важна захаваць мір, выстаяць і не даць сябе ўцягнуць у канфлікты. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі ў рамках патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусі патрэбны мір. Заўтра, праз год, заўсёды. Нам важна выстаяць і не даць сябе ўцягнуць у канфлікты, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Час выбраў нас. Выбраў, каб мы захавалі незалежнасць нашай зямлі і ўсё створанае многімі пакаленнямі да нас. Усё, чым мы разам ганарымся і захапляемся".

Для гэтага, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, беларусы развіваюць эканоміку, умацоўваюць абарону і выхоўваюць моладзь патрыётамі, захоўваюць мір і дабрабыт на роднай зямлі, як завяшчалі продкі. "Вялікая Перамога, якую яны заваявалі, усяляе ў нас веру, што беларусы ў сілах усё пераадолець і выстаяць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гонар і слава воінам-пераможцам! Гонар і слава нашым дарагім ветэранам! Вечная памяць загінулым на полі бою, закатаваным у фашысцкіх засценках і канцлагерах".

Прэзідэнт і ўсе прысутныя на плошчы Перамогі ўшанавалі памяць загінулых герояў мінутай маўчання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі