Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2019, 12:48

Лукашэнка аб правакацыях на выбарах: не хочам ствараць напружанасці вакол гэтых скандалаў, але будзем іх спыняць

17 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мы не хочам ствараць напружанасці вакол скандалаў, якія адбыліся на выбарчых участках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на выбарчым участку журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Правядзём выбары і разбяромся з гэтымі выпадкамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што даручыў спыняць прэцэдэнты і правакацыі.

Прэзідэнт назваў байцамі бачнага фронту членаў выбарчых камісій, паколькі ім часам, як паказвае практыка, даводзіцца працаваць у няпростых умовах, сутыкацца з правакацыямі. "Мы ўсе гэтыя выпадкі задакументавалі і з гэтымі людзьмі разбяромся ў адпаведнасці з законам. Цяпер не хачу ствараць праблем, паколькі потым некаторыя могуць сказаць, маўляў, гэты дыктатар нахіліў грамадства, людзей, нешта не даваў рабіць і іншае... З імі мы разбяромся. Вось правядзём выбары - і разбяромся", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі