Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 верасня 2018, 09:50

Лукашэнка аб перагаворах з Расіяй па рэфінансаванні $1 млрд доўгу: адчужэння не было ніякага

24 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках беларуска-расійскіх перагавораў у Сочы заявіў, што ў пытанні магчымасці рэфінансавання $1 млрд доўгу па лініі двухбаковага супрацоўніцтва адчужэння з расійскага боку не было, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы абмяркоўвалі пытанне аб рэфінансаванні доўгу ў памеры $1 млрд. І тут адчужэння не было ніякага", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь у бліжэйшы час атрымае шосты транш у памеры $200 млн ад двухмільярднага крэдыту па лініі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. "Мы атрымалі пяць траншаў. Застаўся шосты і сёмы. Я не бачу ніякіх праблем з выдзяленнем шостага траншу, і, як было заяўлена, можна вырашыць пытанне па сёмым траншы. Усё залежыць ад таго, як перш за ўсё беларускі бок у гэтым напрамку будзе працаваць. Думаю, што гэта вырашальнае пытанне", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі