Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2016, 17:39

Лукашэнка аб міжканфесійным міры ў краіне: жывём як адзіны народ

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, расказаў, як забяспечваецца міжканфесійны мір у краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адна з журналістак пацікавілася ў кіраўніка дзяржавы, як у краіне ўдаецца забяспечваць міжканфесійны мір і якія меры прымае дзяржава, каб не дапусціць канфліктаў на рэлігійнай глебе.

"У нас няма гэтай праблемы. Нават не магу сказаць, што мы робім для таго, каб так было. Мы проста жывём. Жывём як адзіны народ, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Што датычыцца рэлігіі, лозунг адзін - кожны знойдзе сваю дарогу да свайго храма".

Прэзідэнт прывёў у прыклад нядаўняе адкрыццё Саборнай мячэці ў Мінску. Хоць у Беларусі пражывае не такая вялікая колькасць мусульман, як праваслаўных або католікаў, яны таксама з'яўляюцца грамадзянамі краіны. "І я для іх таксама Прэзідэнт. Яны ніколі ніякіх праблем нам не стваралі. У нас з імі ідэальныя адносіны, як з католікамі і праваслаўнымі. Я вельмі акуратна і ўважліва назіраю за тым, як начальнікі, чыноўнікі і духоўныя асобы ставяцца да іншай веры. Я трымаю гэта на асаблівым кантролі. Улада павінна падкрэсліваць: усе маюць аднолькавыя правы. І ў нас гэта сапраўды так", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама заўважыў, што ў краіне не існуе прадузятага стаўлення і да якіх-небудзь нацыянальнасцей. "Каб быў міжнацыянальны мір, не трэба падкрэсліваць, што ты яўрэй, паляк, башкір або татарын... Усе людзі аднолькавыя", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі