Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 верасня 2018, 15:20

Лукашэнка 27 верасня накіруецца з рабочым візітам у Таджыкістан

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 верасня накіруецца з рабочым візітам у Рэспубліку Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Перагаворная частка саміту будзе ўключаць у сябе пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў у вузкім і пашыраным фарматах. Прэзідэнты разгледзяць і прымуць рашэнні як па пытаннях бягучай дзейнасці Садружнасці, так і па развіцці далейшага ўзаемадзеяння ў розных сферах па ключавых напрамках.

Чакаецца таксама, што на палях саміту ў Душанбэ Аляксандр Лукашэнка правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з замежнымі лідарамі па парадках дня двухбаковага супрацоўніцтва.

За рамкамі саміту запланаваны двухбаковыя беларуска-таджыкскія мерапрыемствы. Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін і пракантралююць ход рэалізацыі ранейшых дамоўленасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі