Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 верасня 2018, 14:12

Лукашэнка 20-21 верасня зробіць рабочы візіт у Расію

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20-21 верасня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Плануецца, што ў Сочы 21 верасня адбудуцца беларуска-расійскія перагаворы на вышэйшым узроўні з удзелам членаў урадаў дзвюх краін. Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама правядуць двухбаковую сустрэчу ў фармаце сам-насам.

На парадак дня будзе вынесена актуальная тэматыка беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Чакаецца, што бакі падрабязна разгледзяць пытанні па шырокім коле напрамкаў, у тым ліку ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлёва-эканамічнага і фінансавага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы, па саюзнай і інтэграцыйнай тэматыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі