Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 красавіка 2019, 14:43

Лукашэнка 16 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Турцыю

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Турцыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы правядзе ў Анкары перагаворы з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Сустрэча двух лідараў пройдзе у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі абмяркуюць палітычныя пытанні, развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, яго напаўненне новымі ўзаемавыгаднымі праектамі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена інвестыцыйнаму супрацоўніцтву і мерам па забеспячэнні збалансаванага гандлю. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў.

У гэты ж дзень у Анкары пройдзе сустрэча дзелавых колаў абедзвюх краін, на якой будуць абмяркоўвацца прадаўжэнне супрацоўніцтва і рэалізацыя новых праектаў паміж Беларуссю і Турцыяй у розных сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі