Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 снежня 2017, 17:43

Лукашэнка 13 снежня прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні ІІ З'езда вучоных Беларусі

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 снежня прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні ІІ З'езда вучоных Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць актуальныя задачы і прыярытэты доўгатэрміновага развіцця айчыннай навукі і тэхналогій. Асобная ўвага будзе ўдзелена найбольш перспектыўным напрамкам, пытанням умацавання кадравага патэнцыялу і матывацыі моладзі да навуковай дзейнасці.

На мерапрыемства запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі дзяржаўных органаў, арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук і прадпрыемстваў рэспублікі, парламентарыі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, ВНУ, міжнародных арганізацый, дыпламатычнага корпуса. Гасцямі пленарнага пасяджэння стануць вучоныя з Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны.

З'езд вучоных з'яўляецца падагульняючым мерапрыемствам Года навукі і праходзіць у Беларусі 12-13 снежня.

Тэлеверсія мерапрыемства будзе паказана 13 снежня ў вячэрнім эфіры каналаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі