Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 верасня 2018, 13:36

Кулямёты, дзясятак аўтаматаў, два дзясяткі вінтовак - Лукашэнка расказаў аб затрыманні нелегальнага арсенала

24 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Станіславам Засем і старшынёй Дзяржпагранкамітэта Анатолем Лапо агучыў інфармацыю аб затрыманні буйнога нелегальнага арсенала, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Лапо і Станіслаў Зась'

На сустрэчы, у прыватнасці, размова ішла аб магчымым павелічэнні колькасці пагранічнікаў і ўзмацненні работы па асобных напрамках. "Там, дзе трэба, мы гэта зробім. Мы прынялі рашэнне аб умацаванні граніцы з Украінай. Мы бачым, колькі адтуль ідзе сёння бяды для Беларусі, і ў тым ліку зброі перапраўляецца. Мы павінны закрыць граніцу. Але не для прыстойных людзей, а для бандытаў, для тых, хто вязе зброю", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым паведаміў інфармацыю, агучаную раней пры дакладзе міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. "Вось цяпер міністр дакладваў мне. Яны затрымалі чалавека, у якога арсенал: кулямёты, дзясятак аўтаматаў, два дзясяткі вінтовак, дзесяць тысяч патронаў і гэтак далей, і гэтак далей", - прывёў падрабязнасці кіраўнік дзяржавы.

"Калекцыяніруюць? Дык баявая ж уся зброя. Вось калекцыянеры... Адкуль усё гэта? Паглядзелі - у арміі нашай усё на месцы. Завезлі. Таму прынята рашэнне ўстанавіць граніцу з Украінай. Патрэбна там колькасць - патрэбна. Давайце паглядзім. Але не гуртам - туды сотню, туды тысячу, а па адным чалавеку, куды трэба. Без усялякіх начальнікаў. Начальнікаў павінна быць па мінімуму", - дадаў Прэзідэнт Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі