Поўная версія

Кантрольным органам забароняць прыпыняць дзейнасць прадпрыемстваў

Прэзідэнт 22.09.2017 | 12:27
Аляксандр Лукашэнка і Леанід Анфімаў
Аляксандр Лукашэнка і Леанід Анфімаў

22 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кантрольным органам забароняць прыпыняць дзейнасць прадпрыемстваў па выніках праведзеных праверак. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння з дакладам старшыню КДК Леаніда Анфімава, даручыў прадугледзець гэту норму ў праекце ўказа "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў той факт, што па дзеючым заканадаўстве кантрольныя органы могуць часова прыпыняць дзейнасць прадпрыемстваў. "Гэта не справа кантралёраў. Вы павінны пакласці на стол перад кіраўніком прадпрыемства, бізнесменам канкрэтныя прэтэнзіі, і ён няхай вырашае: працаваць яму ці лепш прыпыніць работу прадпрыемства, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта кіраўнік, ён вырашыў прыпыніць - прыпыніў, устараніў недахопы. Не хоча прыпыняць - няхай не прыпыняе, але па выніках ён за гэта адкажа".

Як растлумачыў журналістам Леанід Анфімаў па выніках даклада, супрацоўнікі кантралюючых органаў будуць выпісваць прадпрыемствам прадпісанні аб выяўленых парушэннях у якасці папярэджанняў. "Ужо па рашэнні кіраўніка можа быць прыпынена дзейнасць суб'екта гаспадарання або на яго страх і рызыку прадоўжана. Але кіраўнік павінен несці ўсю паўнату адказнасці за наступствы. Калі ён не ўстараніў парушэнні, а прадпрыемства будзе працаваць, і гэта, не дай бог, прывядзе да нейкіх цяжкіх наступстваў, усё можа скончыцца крымінальным праследаваннем", - звярнуў увагу ён.

Разам з тым кіраўнік КДК заўважыў, што супрацоўнікі кантрольных органаў змогуць прыпыняць выпуск на прадпрыемстве асобнай прадукцыі, якая пагражае жыццю або здароўю людзей.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка адзначае паспяховае супрацоўніцтва разведслужбаў Беларусі і Расіі па абароне нацыянальных інтарэсаў
11:56
Лукашэнка павіншаваў старшыню Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца з 80-годдзем
09:17
"Ад карнага ўхілу да прафілактыкі" - Лукашэнка падпісаў указ аб удасканаленні кантрольнай дзейнасці
Учора 17:58
Дзмітрый Хварастоўскі. Фота з архіва Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага з 55-годдзем
Учора 10:04
Лукашэнка: сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі Беларусі
14 кастрычніка, 09:00
Стаўкі мытных збораў устанаўліваюцца з 1 студзеня 2018 года ў беларускіх рублях
13 кастрычніка, 18:27
Сітуацыя вакол гібелі салдата ў ваенным гарадку Печы знаходзіцца на строгім кантролі ў Лукашэнкі
13 кастрычніка, 17:53
Да завяршэння расследавання - Лукашэнка адхіліў ад пасад кіраўніцтва ААЦ
13 кастрычніка, 16:32
Парламенты Беларусі і Азербайджана могуць унесці значны ўклад у развіццё двухбаковых адносін
13 кастрычніка, 13:13
Поўная версія