Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 студзеня 2018, 17:43

Каля Br300 тыс. накіруюць са сродкаў спецфонду Прэзідэнта на падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Згодна з рашэннем, амаль Br277 тыс. будуць накіраваны на выплату 179 стыпендый студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі, 29 грашовых прэмій пераможцам міжнародных алімпіяд па вучэбных прадметах, конкурсаў творчых дасягненняў і навукова-тэхнічнай творчасці, 185 заахвочвальных прэмій педагагічным і навуковым работнікам, якія ўнеслі ўклад у развіццё здольнасцей адоранай моладзі.

Таксама каля Br65 тыс. накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Структура і дынаміка біялагічнай разнастайнасці" БДУ ў мэтах павышэння якасці практычнай падрыхтоўкі студэнтаў біялагічных спецыяльнасцей.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі