Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 кастрычніка 2018, 15:04

Качанава расказала аб асноўных выніках нарады Лукашэнкі з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб асноўных выніках праведзенай у кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі нарады з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта расказала журналістам кіраўнік гэтага дзяржаўнага органа Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку асноўных пытанняў, якімі павінна займацца Адміністрацыя Прэзідэнта, Наталля Качанава назвала кадравую палітыку, ідэалагічную работу, кантроль за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы, узаемадзеянне з органамі выканаўчай улады і іншымі рэспубліканскімі органамі. "Самыя сур'ёзныя задачы былі пастаўлены нам у плане кантролю, узаемадзеяння з Саветам Міністраў, адпрацоўкі дакументаў, якія паступаюць у Адміністрацыю Прэзідэнта і ў далейшым - кіраўніку дзяржавы", - сказала яна.

З аднаго боку, неабходна поўнае ўзаемадзеянне Адміністрацыі з іншымі дзяржаўнымі органамі, а з іншага - гэты орган павінен выконваць ролю фільтра. "Усё дакладна павінна быць адпрацавана, праведзена экспертыза дакументаў, перш чым прадаставіць іх на разгляд кіраўніка дзяржавы. З боку Адміністрацыі Прэзідэнта мы разумеем, што гэта вельмі адказная, важная работа. Але вынік можа быць тады, калі будзе поўнае ўзаемадзеянне. Гэта асноўнае, аб чым сёння ішла размова", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, на нарадзе ўзнімаліся і пытанні ў эканамічнай сферы, у прыватнасці па заработнай плаце, цэнах і занятасці. "Гэта трыадзіная задача, якая была пастаўлена кіраўніком дзяржавы фактычна некалькі гадоў таму. Вядома, кантроль за выкананнем гэтых даручэнняў будзе самы строгі", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Размова ішла і аб маючых адбыцца мерапрыемствах, прымеркаваных да дзяржаўных свят і юбілейных дат. Так, у 2019 годзе будзе адзначацца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, споўніцца 25 гадоў інстытуту прэзідэнцтва.

Гаворачы аб кадравай рабоце, кіраўнік Адміністрацыі падкрэсліла, што ў аснову павінна ставіцца справядлівасць у адносінах да людзей і вырашэння тых пытанняў, якія ўзнікаюць у тым ці іншым рэгіёне. "Таму ўдасканаленне кадравай палітыкі вельмі важнае. Павінна быць амаладжэнне кадравага складу, ратацыя", - адзначыла Наталля Качанава.

Яна дадала, што Адміністрацыя Прэзідэнта ўдасканальвае формы работы ў сферы кадравай палітыкі, сфарміраваны спецыяльны кадравы рэзерв, вядзецца работа з маладымі перспектыўнымі кіраўнікамі, у тым ліку ў фармаце школы настаўніцтва, арганізуюцца стажыроўкі. "На гэта робіцца стаўка: каб сёння прафесійныя спецыялісты, сумленныя, якія ўмеюць працаваць з людзьмі і разумеюць людзей, прыйшлі працаваць ва ўладу і займалі ключавыя пасады, займаліся рэалізацыяй пастаўленых задач", - рэзюмавала кіраўнік Адміністрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі