Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 лютага 2018, 13:23

Іван Эйсмант назначаны старшынёй Белтэлерадыёкампаніі

6 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Івана Эйсманта старшынёй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Белтэлерадыёкампанія - буйнейшая інфармацыйная структура ў нашай краіне, і за апошнія гады было зроблена вельмі многае. Але таксама няма сумнення ў тым, што трэба развівацца далей, і задача кіраўніком дзяржавы пастаўлена зрабіць наша тэлебачанне сучасным як па карцінцы, так і па змесце, зрабіць яго канкурэнтаздольным у параўнанні з тэлеканаламі суседніх краін", - сказаў журналістам Іван Эйсмант.

У гэтым напрамку тэлекампанія і мае намер рухацца далей. "Напэўна нас чакаюць нейкія пераўтварэнні, рэформы, але гэта не значыць, што будзе зроблена нешта кардынальнае. Адна з галоўных пастаўленых задач - гэта захаванне працоўных калектываў. Людзі не павінны быць пакрыўджаны, якія б пераўтварэнні ў кампаніі не адбываліся", - падкрэсліў ён.

Іван Міхайлавіч Эйсмант нарадзіўся ў 1977 годзе ў Гродне. У 1998 годзе пасля навучання ў ВНУ атрымаў дыплом юрыста.

На тэлебачанне прыйшоў вядучым праграмы "Дзелавое жыццё". У далейшым вёў праграмы "Сфера інтарэсаў", "Зона Х", "Навіны", "Панарама", "Галоўны эфір".

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі