Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лютага 2018, 14:50

Форум па МУР у Мінску прызначаны актывізаваць калектыўную работу ў рэгіёне ў імя міру і працвітання - Лукашэнка

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця прызначаны актывізаваць калектыўную работу ў рэгіёне ў імя міру і працвітання. Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прывітанне агучыў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. "Беларусь пры падтрымцы ААН ініцыіравала гэты форум, каб актывізаваць калектыўную работу ў рэгіёне ў імя міру, працвітання, узаемавыгаднага супрацоўніцтва і роўнасці магчымасцей для ўсіх на здаровай планеце", - падкрэсліваецца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка перакананы: рэалізацыя прынятай сусветнымі лідарамі на саміце ААН Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года патрабуе сумесных шырокамаштабных дзеянняў, інвестыцый, настойлівасці для забеспячэння эканамічнага росту, здаровай экалогіі, дастойнага жыцця кожнага чалавека і ўкаранення інавацый.

Прэзідэнт адзначыў, што сёння на форуме зроблены першы сімвалічны крок да аб'яднання намаганняў людзей і інстытутаў, уключаных у штодзённую практычную дзейнасць па вырашэнні глабальных задач.

"Удзел у форуме кіраўніцтва ААН, яе агенцтваў і рэгіянальных утварэнняў пацвярджае нашу рашучасць змяніць да лепшага жыццё на планеце", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам форуму плённай працы, устанаўлення партнёрскіх кантактаў і поспехаў у дасягненні агульных мэт - Мэт устойлівага развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі