Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 кастрычніка 2016, 09:01

Эканамічныя адносіны Беларусі і Пакістана абавязкова выйдуць на ўзровень палітычных - Лукашэнка

6 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне Беларусі з Пакістанам абавязкова выйдзе на ўзровень палітычных адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 кастрычніка на сустрэчы з Прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго цяперашні афіцыйны візіт у Пакістан стаў асаблівым, бакі зрабілі нямала для ўмацавання адносін паміж краінамі. "Адчуваю, што лёд крануўся, крануўся салідна, і праз чатыры гады мы дасягнём жаданых вынікаў, пабудуем фундамент нашых адносін у выглядзе гандлю і вырашэнняў пытанняў у сферы эканомікі", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Пакістанам абавязкова выйдзе на ўзровень палітычных адносін паміж краінамі і іх лідарамі.

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што ў час сустрэч, праведзеных 5 кастрычніка, бакі дакладна вызначылі, у якім напрамку рухацца далей і якія сферы дзейнасці ўяўляюць узаемны інтарэс. "Цяпер засталося гэтыя напрамкі "зазямліць", гэта значыць звесці беларускую кампанію з пакістанскай або прадаставіць ім магчымасць працаваць бесперашкодна і ствараць за чатыры гады той $1 млрд, аб якім мы гаварылі", - звярнуў увагу беларускі лідар.

У сваю чаргу Мамнун Хусэйн падкрэсліў, што візіт Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан умацуе не толькі гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі, але і ўзаемадзеянне ў навуковай, культурнай, адукацыйнай і іншых сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі