Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 мая 2018, 09:01

Дзмітрый Куптэль назначаны паслом Беларусі ў Кеніі

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзмітрый Куптэль назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кеніі і па сумяшчальніцтве ў Эфіопіі, Угандзе, Танзаніі, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Афрыканскім саюзе, Праграме ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) і Праграме ААН па населеных пунктах (ААН-Хабітат). Адпаведны ўказ 2 мая падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Раней дыпламат займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў Эфіопіі і па сумяшчальніцтве ў шэрагу іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый на афрыканскім кантыненце. Рашэнне аб яго пераназначэнні прынята ў сувязі з закрыццём беларускай дыпмісіі ў гэтай краіне і адкрыццём пасольства ў Кеніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі