Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лютага 2018, 10:23

Дзяржузнагарод Беларусі ўдастоены 63 прадстаўнікі сельскагаспадарчай сферы і АПК

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 63 прадстаўнікі сельскагаспадарчай сферы і аграпрамысловага комплексу. Адпаведны ўказ нумар 51 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэны і медалі прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.

У ліку ўзнагароджаных ордэнам Айчыны III ступені старшыня СВК "Дарапеевічы" Маларыцкага раёна Васіль Юхімук, трактарыст-машыніст КСУП "Ніва-Барсукі" Кіраўскага раёна Аляксандр Петранкоў.

Сярод удастоеных ордэна Пашаны міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, генеральны дырэктар СААТ "Камунарка" Іван Данчанка, дырэктар ААТ "Горкілён" Віталь Еўціховіч, вадзіцель РУП "Вучэбна-доследная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі" Віктар Васілевіч.

Акрамя таго, вялікая колькасць прадстаўнікоў сельскагаспадарчай сферы ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Шэрагу работнікаў прысвоены ганаровыя званні "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" і "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі