Поўная версія

Дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць адораных і творчых асоб - Прэзідэнт

Прэзідэнт 21.04.2017 | 13:33

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць адораных і творчых асоб. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы заўсёды будзем падтрымліваць адораных і творчых асоб. Асабліва тых, хто сваімі работамі натхняе мільёны людзей, праслаўляе нашу краіну", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ўжо гаварыў аб гэтым пры разглядзе прадстаўленых да прысваення высокіх дзяржаўных узнагарод і дзяржаўных прэмій кандыдатур. "Няпраўда, што ў нас няма грошай на падтрымку таленавітых людзей. Скажу сумленна, можа, гэта камусьці не спадабаецца: талентаў не хапае, якім трэба заплаціць. Давайце гэтых людзей, мы будзем іх падтрымліваць, але толькі таленавітых. Таленавіты - пакладзі на стол рэзультат, атрымай і грошы, і прызнанне. Так павінна быць заўсёды. Для таленавітага чалавека грошы не галоўнае. Гэта важна, але не галоўнае. Яму патрэбна прызнанне, павага, яго павінны ведаць у грамадстве. Але чаму толькі з падачы Прэзідэнта мы пачынаем раскручваць нашы таленты і высокія дасягненні?" - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

У беларускага народа цудоўная літаратура, музыка, жывапіс, архітэктура, якія жывяць і якія дастойны захаплення. "Нам дарагая наша выразная мова, якую трэба берагчы, вывучаць і развіваць. Нам пакінута ў спадчыну гераічная гісторыя, якую неабходна памятаць і напаўняць новымі здзяйсненнямі, каб з годнасцю перадаць будучым пакаленням беларусаў. Гэта каштоўныя складнікі, якія даюць магчымасць не згубіцца сярод мноства нацый і народнасцей, адчуваць сябе адзінай самабытнай сям'ёй, цаніць сваю свабоду і незалежнасць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота з архіва Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 10 працэнтаў
Учора 18:51
Алег Шандаровіч назначаны начальнікам УСК па Гродзенскай вобласці
Учора 18:26
Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі ў сувязі з трагедыяй на шахце "Міндэлі"
Учора 17:47
Рост паступленняў у бюджэт, барацьба з карупцыяй і аптымізацыя - Лукашэнку далажылі аб рабоце мытні
Учора 16:06
Лукашэнка: у пастаўку "санкцыёнкі" ўцягнуты буйныя расійскія фірмы і дзялкі з "цяжкімі пагонамі"
Учора 13:06
Альтэрнатывы рабоце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця няма - Лукашэнка
Учора 11:35
Аляксандру Лукашэнку ўручаюць пояс-абярэг Лукашэнку на "Славянскім базары" падарылі пояс-абярэг
13 ліпеня, 10:49
Лукашэнка ўручыў узнагароду пераможцу дзіцячага конкурсу на "Славянскім базары"
13 ліпеня, 10:31
Прэзідэнт Беларусі ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы на адкрыцці "Славянскага базару"
13 ліпеня, 10:02
Поўная версія