Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 15:55

Дзяржапарат працуе недастаткова эфектыўна - Лукашэнка

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі адзін з самых кампактных дзяржаўных апаратаў у свеце, але яго работа недастаткова эфектыўная. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба сказаць сумленна і адкрыта: у Беларусі адзін з самых кампактных дзяржаўных апаратаў у свеце. Пытанне ў іншым. Работа дзяржапарату недастаткова эфектыўная", - лічыць беларускі лідар.

Часта выказваецца меркаванне, што сістэма дзяржкіравання ў рэспубліцы вельмі затратная. Аднак калі параўнаць расходы на ўтрыманне дзяржапарату ў розных краінах, то ў Беларусі іх доля ніжэйшая і складае 2 працэнты ВУП. У 3,5 раза вышэйшы гэты паказчык у Еўрапейскім саюзе, у 2 разы - у Расіі.

Неабходнасць кардынальнага ўдасканалення сістэмы дзяржкіравання ў мэтах павышэння яго эфектыўнасці наспела даўно, і для гэтага патрэбны шэраг мер, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі