Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 кастрычніка 2018, 09:00

"Дзякуй за сучаснае і будучае Беларусі" - Лукашэнка павіншаваў жанчын з Днём маці

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў цёплыя і сардэчныя віншаванні суайчынніцам з Днём маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"З першых дзён жыцця мы захоўваем у душы, як святыню, памяць аб бацькоўскім доме і дзяцінстве. І ўсё гэта звязана з імем Маці - першым настаўнікам, мудрым дарадчыкам і самым адданым сябрам. Ваша абсалютная любоў - галоўная абарона і аснова дабрабыту сем'яў, а значыць, і ўсёй краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што толькі жанчыны ведаюць, колькі сіл забіраюць штодзённыя мацярынскія клопаты і перажыванні. З вялікай годнасцю, незвычайнай цярплівасцю і самааддачай яны прысвячаюць сябе гэтаму вялікаму прызначэнню.

"Падтрымка шматдзетных бацькоў, жанчын - захавальніц сямейнага ачага - заўсёды будзе сярод галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Дзякуй вам за сучаснае і будучае роднай Беларусі, якое мы бачым у нашых дзецях. Няхай яны заўсёды будуць здаровыя і саграваюць любячыя мацярынскія сэрцы сваімі шчаслівымі ўсмешкамі".

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём маці

Дарагія суайчынніцы!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці.

З першых дзён жыцця мы захоўваем у душы, як святыню, памяць аб бацькоўскім доме і дзяцінстве. І ўсё гэта звязана з імем Маці - першым настаўнікам, мудрым дарадчыкам і самым адданым сябрам.

Ваша абсалютная любоў - галоўная абарона і аснова дабрабыту сем'яў, а значыць, і ўсёй краіны. Толькі вы ведаеце, колькі сіл забіраюць штодзённыя мацярынскія клопаты і перажыванні. І з вялікай годнасцю, незвычайнай цярплівасцю і самааддачай прысвячаеце сябе гэтаму вялікаму прызначэнню.

Падтрымка шматдзетных бацькоў, жанчын - захавальніц сямейнага ачага - заўсёды будзе сярод галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.

Дзякуй вам за сучаснае і будучае роднай Беларусі, якое мы бачым у нашых дзецях.

Няхай яны заўсёды будуць здаровыя і саграваюць любячыя мацярынскія сэрцы сваімі шчаслівымі ўсмешкамі.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі