Поўная версія

Дзень судовага эксперта ўстаноўлены ў Беларусі

Прэзідэнт 13.03.2018 | 09:01
Фота з архіва
Фота з архіва

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень судовага эксперта ўстаноўлены ў Беларусі. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Свята будзе адзначацца 22 красавіка. Гэта дзень падпісання Прэзідэнтам у 2013 годзе ўказа аб утварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, якому ў гэтым годзе спаўняецца 5 гадоў.

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння прэстыжу прафесіі судовага эксперта, замацавання і развіцця традыцый у сферы судова-экспертнай дзейнасці.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія