Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 студзеня 2018, 19:14

Дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" Уладзімір Пярцоў удастоены ордэна Францыска Скарыны

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі сферы журналістыкі ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў, медаля Францыска Скарыны ўдастоена загадчык аддзела палітычных аглядальнікаў галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Вольга Макей.

Дзяржаўныя ўзнагароды прысуджаны за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай журналістыкі, стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы, удасканаленне беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне тэлебачання і радыё.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі