Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 кастрычніка 2017, 16:32

Да завяршэння расследавання - Лукашэнка адхіліў ад пасад кіраўніцтва ААЦ

13 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адхіліў ад пасад кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтра да завяршэння расследавання прадстаўленых кіраўніку дзяржавы фактаў. Аб гэтым стала вядома па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі сілавых структур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка разгледзеў шэраг крымінальных спраў, якія знаходзяцца ў яго на кантролі. Акрамя таго, былі разгледжаны аператыўна-следчыя матэрыялы адносна работы кіраўнікоў рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў, а таксама проціпраўных дзеянняў асобных супрацоўнікаў праваахоўных органаў і сілавых структур.

"Сёння я хацеў бы пагаварыць і абмеркаваць у гэтым складзе праблемы асобных правапарушэнняў у нашай краіне. У тым ліку і на самым высокім узроўні, у тым ліку звязаных з карупцыйнымі праявамі. І, перш чым прымаць нейкія рашэнні, я хацеў бы пачуць пра гэтыя праблемы і адказы на пытанні адносна гэтых праблем з боку нават некаторых прысутных тут. Я проста абяцаў у свой час, што ў такім складзе мы сустрэнемся, каб не было розных крыватолкаў і выдумак. І, яшчэ раз падкрэсліваю, перш чым прымаць рашэнне, я гатовы выслухаць пазіцыю, калі патрэбна, кожнага", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы нараду.

Быў прыняты шэраг кадравых рашэнняў, у тым ліку якія датычацца Аператыўна-аналітычнага цэнтра. У сувязі з прэтэнзіяй да іх работы з боку камісіі, створанай па даручэнні Прэзідэнта, якая вывучала дзейнасць ААЦ, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні ад займаемых пасад кіраўнікоў Аператыўна-аналітычнага цэнтра і некаторых супрацоўнікаў да завяршэння расследавання фактаў, прадстаўленых Прэзідэнту.

Начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра - Сяргей Шпягун.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі