Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 верасня 2017, 14:07

"Часам хочацца, каб наогул нічога не прагназавалі" - Лукашэнка незадаволены работай метэаролагаў

14 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў якасць прагнозаў надвор'я, якія знаходзяцца ў веданні дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, назначаючы на пасаду міністра Андрэя Худыку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Іх прагнозы часам не тое што чытаць... Часам, прачытаўшы, хочацца, каб наогул нічога там не прагназавалі. Там больш за тысячу чалавек. Займіцеся гэтай структурай і навучыцеся працаваць у структуры - зусім невялікая - у нашай арміі ёсць (у ВПС і войсках ППА) - на трое сутак інфармацыя па гадзінах, і ні разу не памыляліся", - сказаў Прэзідэнт.

"І калі я чытаю вашу інфармацыю, а я кожны дзень яе атрымліваю, у мяне жаданне проста разагнаць гэту арганізацыю. Калі не ўмееце працаваць, звяжыцеся з ваеннымі ўжо, навучыцеся ў іх працаваць", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі