Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2018, 14:28

Беларусі і Малдове трэба больш актыўна развіваць сумесныя прадпрыемствы і ствараць новыя - Лукашэнка

19 красавіка, Кішынёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусі і Малдове трэба больш актыўна развіваць сумесныя прадпрыемствы і ствараць новыя вытворчасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы ў пашыраным фармаце з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка і Павел Філіп'

Кіраўнік дзяржавы згадзіўся з меркаваннем прэм'ер-міністра Малдовы, што краіны звязваюць не толькі сентыментальныя дружалюбныя адносіны, але і прагматычнае супрацоўніцтва. "І мы на гэтым шляху нямала зрабілі, гэта добры фундамент нашых адносін. Але заўсёды паўстае пытанне, а што далей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт перакананы, што краінам трэба больш актыўна развіваць сумесныя праекты, ствараць новыя прадпрыемствы, шукаць новыя напрамкі для супрацоўніцтва. "Дзве тысячы ліфтаў, паводле даных вашага ўрада, трэба мяняць. Ліфты робяць у нас, прычым выйшлі з імі на касмічны ўзровень. Чаму мы не можам тут іх збіраць? Можам. Трэба аўтобусы - давайце будзем разам вырабляць", - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, так Беларусь і Малдова выйдуць на новы ўзровень эканамічнага супрацоўніцтва. "Мы за гэта грошы з вас не бяром. Мы гатовы акрамя ўсяго іншага - і гэта галоўнае (не сумесныя прадпрыемствы, не тавар) - людзей навучыць. У вас з'явяцца новыя кадры і прадпрыемствы", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

У якасці прыкладу паспяховага супрацоўніцтва кіраўнік дзяржавы прывёў узаемадзеянне беларускіх вучоных з інстытутам раслінаводства "Парумбень", які ён наведаў з Ігарам Дадонам. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, вучоныя абедзвюх краін не проста выбудавалі надзейныя адносіны і актыўна развіваюць іх, але і заўсёды думаюць аб новых сумесных праектах. Гэта ўзаемавыгадна для дзвюх дзяржаў.-0-

Беларусь дапаможа Малдове з падрыхтоўкай інжынераў для прадпрыемстваўБеларусь дапаможа Малдове з падрыхтоўкай інжынераў для прадпрыемстваў
"Самы важны праект, які мы хацелі б рэалізаваць з малдаўскім кіраўніцтвам, - гэта падрыхтоўка спецыялістаў для Малдовы. Усё добра: аўтобусы збяром, паглыбім лакалізацыю тут. Але, калі не будзе людзей, якія ўмеюць вырабляць і эксплуатаваць гэту тэхніку, будзе бяда", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Малдова падпісалі дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферахБеларусь і Малдова падпісалі дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах
Урад Беларусі і камерцыйны банк Moldova Agroindbank заключылі дагавор аб умовах выдачы крэдытаў для набыцця ў Малдове беларускіх тавараў.

Малочнатаварны комплекс па беларускім узоры пабудуюць побач з КішынёвамМалочнатаварны комплекс па беларускім узоры пабудуюць побач з Кішынёвам
"Мы дамовіліся на ўзроўні ўрадаў і міністэрстваў сельскай гаспадаркі стварыць такі комплекс недалёка ад Кішынёва ў вёсцы Максімаўка", - сказаў Павел Філіп.

Беларуска-малдаўскія тралейбусы плануюць пастаўляць у ЕўрасаюзБеларуска-малдаўскія тралейбусы плануюць пастаўляць у Еўрасаюз
Павел Філіп адзначыў, што ў Кішынёве паспяхова функцыянуе сумеснае прадпрыемства па зборцы беларускіх тралейбусаў.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі