Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 красавіка 2017, 15:27

Беларусь зацікаўлена ў прытоку замежных турыстаў - Лукашэнка

11 красавіка, Рэчыца /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў прытоку замежных турыстаў і будзе прадаўжаць працаваць для іх прыцягнення. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Рэчыцадрэў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работнікі прадпрыемства пацікавіліся меркаваннем кіраўніка дзяржавы адносна эфектыўнасці ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін, а таксама крокаў у адказ у сувязі з гэтым ад іншых дзяржаў. "Гэта пастаянная задача міністра замежных спраў і гэтага ведамства, каб беларусы мелі магчымасць прыязджаць у тыя краіны, якія нас цікавяць, асабліва суседнія. Ва Украіну, Расію, Казахстан мы ездзім без праблем. Ёсць Еўропа, Шэнген - яны спрабуюць сябе абараніць. Мы і з імі стараемся дамовіцца, вядзём перагаворы і ў плане турызму", - канстатаваў Прэзідэнт.

Ён растлумачыў, што новаўвядзенні з пяцідзённым бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь звязаны з жаданнем адкрыць краіну свету. Неабходна, каб як мага больш замежных гасцей прыязджалі, а значыць, прывозілі ў дзяржаву валюту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі