Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 лістапада 2018, 10:48

Беларусь выступае за моцную і адзіную Еўропу

6 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь - еўрапейская дзяржава, якая зацікаўлена ў моцнай і адзінай Еўропе, у моцным трансатлантычным партнёрстве. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з групай амерыканскіх аналітыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта асноўная апора нашай планеты, і не дай бог яе разбурыць", - сказаў беларускі лідар.

"Мы ўпэўнены, што ад з'яднанасці краін у рэгіёне і захавання ваенна-палітычнай ролі ЗША ў еўрапейскіх справах залежыць бяспека ўсяго кантынента", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася БЕЛТА, прадстаўнікі аналітычных цэнтраў ЗША наведваюць Беларусь 5-6 лістапада. У склад дэлегацыі ўваходзяць эксперт Цэнтра па аналізе еўрапейскай палітыкі Бен Ходжэс, старшы дырэктар Цэнтра дыпламатыі і глабальных адносін імя Дж.Байдэна Майкл Карпентэр, эксперт аналітычнага цэнтра "Карпарацыя РЭНД" Брус Макклінтак, прэзідэнт Джэймстаўнскага фонду Глен Ховард і старшы навуковы супрацоўнік гэтага фонду Уладзімір Сокар. Праграма візіту таксама ўключае сустрэчу аналітыкаў у Міністэрстве абароны, наведванне Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, Парка высокіх тэхналогій, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні з амерыканскімі аналітыкамі сустрэўся міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі