11 чэрвеня, Цындаа /Кар. БЕЛТА/. Беларусь цалкам падтрымлівае кантроль над мірным выкарыстаннем атамнай энергіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 чэрвеня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларусь цалкам падтрымлівае кантроль над мірным выкарыстаннем атамнай энергіі і раўнапраўнае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва пры яе выкарыстанні ў мірных мэтах, замацаваных у Астанінскай дэкларацыі ШАС", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт лічыць, што развіццё супрацоўніцтва ў пытаннях умацавання ядзернай бяспекі, мірнага выкарыстання атама і даследаванняў у гэтай сферы можа стаць адным з напрамкаў, якія ўяўляюць значны ўзаемны інтарэс для краін ШАС.-0-