Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 18:13

Беларусь стане больш канкурэнтаздольнай пасля запуску ўласнай АЭС - Лукашэнка

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стане больш канкурэнтаздольнай пасля запуску ўласнай АЭС. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму бяспекі і неабгрунтаванай крытыкі ў сувязі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі. "Адкрыта заяўляю: да нас прэтэнзій з боку ўпаўнаважаных міжнародных арганізацый (МАГАТЭ) у частцы выканання ўсіх норм і патрабаванняў ніякіх няма", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта вялікая канкурэнцыя. Пабудаваўшы атамную станцыю, мы робім вялікі скачок наперад, і, зразумела, мы будзем больш канкурэнтаздольнымі, - заявіў Прэзідэнт. - Таму нас пачынаюць сёння нахіляць. Народ павінен гэта ведаць, мы гэта ведаем, і на калені не ўстанем. Мы пабудуем тое, што намецілі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі