Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2017, 11:00

Беларусь разлічвае сабраць амаль 10 млн т збожжавых

10 жніўня, Івацэвіцкі раён /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае сабраць амаль 10 млн т збожжавых. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы пад 10 млн т збожжавых можам сабраць разам з рапсам і кукурузай. Сёння да вечара мы палавіну збожжа ўбяром", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, да 20 жніўня завяршыць уборку павінны ўсе вобласці, за выключэннем Віцебскай.

"Па Віцебскай вобласці дамовімся так: трэба перастаць слухаць заспакойванні кіраўнікоў, губернатара Віцебшчыны. Калі мы бачым, што там добрае збожжа, яго трэба ўбіраць, перакідваць туды тэхніку. Узнікне праблема з сушылкамі. Таму мы адразу з поля забіраем збожжа, вязём на элеватары, перапрацоўваем, не крыўдзячы вяскоўцаў. Збожжа з палёў трэба ўбраць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту было даложана, што дзяржаўны заказ па збожжы будзе выкананы ў поўным аб'ёме. "Мы 860 тыс. т хочам нарыхтаваць. Давайце дамовімся, што да 1 млн т, можа, крыху больш. Але добрае збожжа, калі ёсць жаданне прадаць, трэба забраць і зрабіць абмен старых рэзерваў - мінулага, пазамінулага гадоў. Стары трэба аддаць на корм, а закласці з новага ўраджаю, таму што збожжа добрае ў гэтым годзе", - даручыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі