Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2016, 15:19

Беларусь падтрымлівае ідэю спалучэння інтэграцыі ў ЕАЭС з праектам Шаўковага шляху

30 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівае ідэю спалучэння інтэграцыі ў ЕАЭС з развіццём праекта Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні ў Пекінскім універсітэце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь не проста актыўны ўдзельнік, але і ініцыятар розных узроўняў інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Мы бачым у інтэграцыі будучае не толькі сваёй дзяржавы, але і ўсёй Еўропы, усяго нашага кантынента, усёй Еўразійскай прасторы. З'яўляючыся адным з заснавальнікаў новай уплывовай міжнароднай арганізацыі - Еўразійскага эканамічнага саюза, Беларусь зацікаўлена ў сціранні раздзяляльных ліній паміж суседнімі краінамі ў мэтах дапаўнення адна адной, дасягнення найбольшай карысці і выгады для нашых народаў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што Беларусь паслядоўна выступае за фарміраванне ўстойлівых механізмаў дыялогу і супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і іншымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яшчэ ў 2011 годзе Беларусь прапанавала ідэю "інтэграцыі інтэграцый". Практычна ў гэты ж час была вылучана кітайская канцэпцыя Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. "Жаданне нашых народаў весці дыялог, сістэмна паглыбляючы сувязі з партнёрамі, вылілася ў прапанову па спалучэнні "інтэрацыі інтэграцый" і Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Учора на перагаворах з Сі Цзіньпінам адзначана важнасць таго, каб рэалізацыя ідэі пояса Шаўковага шляху была звязана з інтэграцыяй у ЕАЭС. Мы з гэтым згодны", - заявіў Прэзідэнт.

"У Беларусі глыбока перакананы ў тым, што істотную карысць у рэалізацыі нашых гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных інтарэсаў магло б прынесці супрацоўніцтва ЕАЭС з ШАС, АСЕАН, Еўрасаюзам і іншымі рэгіянальнымі аб'яднаннямі. Мы неаднаразова заяўлялі, што Беларусь, як самая заходняя краіна - наглядальнік ШАС, па сутнасці, з'яўляецца варотамі гэтай арганізацыі ў Еўропу", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі