Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 красавіка 2017, 09:00

Беларусь і Расія дамовіліся аб сумесных дзеяннях у сферы забеспячэння бяспекі

4 красавіка, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся аб сумесных дзеяннях у сферы забеспячэння бяспекі. Аб гэтым 3 красавіка заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы бачыце, што адбываецца вакол. І мы хацелі б проста захаваць стабільнасць у Расіі і Беларусі. Ужо вельмі мала засталося ў гэтым свеце ціхіх, спакойных кропак. І мы дамовіліся аб сумесных дзеяннях па захаванні бяспекі ў нашых дзяржавах", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы вельмі шмат гаварылі аб бяспецы. І не толькі ў сувязі з гэтым няшчасным выпадкам (узрыў у метро Санкт-Пецярбурга. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - Гэта асноўнае было пытанне. Не нафтагазавымі пытаннямі мы пачалі абмеркаванне. Мы сапраўды асноўную ўвагу ўдзялілі даўно запланаванаму пытанню бяспекі нашых дзяржаў".-0-

Расія ў бягучым годзе рэфінансуе даўгавыя абавязацельствы Беларусі - Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за тое, што расійскі бок пайшоў насустрач у пытанні рэфінансавання існуючых у гэтым годзе запазычанасцей перад Расійскай Федэрацыяй.
Лукашэнка: рашэнні па аграрных пытаннях і прамысловай палітыцы будуць прымацца на ВДС
"Мы сапраўды вырашылі праблемы і па пытаннях нафтагазавага комплексу. Доўга абмяркоўвалі аграрную праблему, але дамовіліся аб тым, што яна ў нас на парадку дня Вышэйшага дзяржаўнага савета. Гэтак жа, як і пытанне па прамысловай палітыцы", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Пуцін і Лукашэнка ўрэгулявалі ўсе пытанні ў нафтагазавай сферыПуцін і Лукашэнка ўрэгулявалі ўсе пытанні ў нафтагазавай сферы
"Мы дамовіліся, што ўрэгулюем усе нашы спрэчныя пытанні ў нафтагазавай сферы. Уласна, не дамовіліся, а мы іх урэгулявалі. Дамовіліся аб тым, як і ў якія тэрміны гэта зробім. Зробім мы гэта на працягу бліжэйшых 10 дзён", - заявіў расійскі лідар.
Пуцін: у беларуска-расійскіх адносінах не засталося спрэчных пытанняўПуцін: у беларуска-расійскіх адносінах не засталося спрэчных пытанняў
"Мы будзем рухацца далей, будзем умацоўваць саюзніцкія адносіны ў рамках Саюзнай дзяржавы і працаваць над умацаваннем нарматыўна-прававой базы і над развіццём Еўразійскага эканамічнага саюза", - заявіў Уладзімір Пуцін.
Пуцін паабяцаў палітычную падтрымку Беларусі на міжнародных пляцоўках
Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, шмат часу бакі ўдзялілі абмеркаванню праблем міжнароднага парадку дня.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі