Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2016, 12:08

Беларусь і Пакістан вывучаюць магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў у харчовай сферы

5 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан вывучаюць магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў у харчовай сферы. Размова аб гэтым ішла ў час афіцыйных перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа ў пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы было адзначана, што ў Беларусі чакаюць з візітам міністра нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў Пакістана і дэлегацыю дзелавых колаў.

У сувязі з гэтым бакі абмеркавалі прыезд у Пакістан, у тым ліку ў правінцыю Пенджаб, кіраўнікоў буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў па перапрацоўцы мяса і малака, вытворчасці дзіцячага харчавання, кансервацыі прадуктаў. Прадугледжваецца, што візіт, у час якога беларускія спецыялісты азнаёмяцца з існуючымі магчымасцямі для стварэння сумесных прадпрыемстваў, можа адбыцца да канца года.

Яшчэ адной тэмай перагавораў стала развіццё супрацоўніцтва ў прамысловай сферы. Абмяркоўвалася наладжванне кааперацыйнага ўзаемадзеяння пакістанскіх кампаній з беларускімі прадпрыемствамі, у тым ліку з МТЗ, МАЗ, БелАЗ, "Амкадор", "Гомсельмаш", "Лідсельмаш", "Бабруйскаграмаш".

Бакі сышліся на думцы, што перспектыўнымі сферамі партнёрства паміж краінамі таксама з'яўляюцца лёгкая прамысловасць, міжбанкаўскае супрацоўніцтва, рэалізацыя інфраструктурных праектаў і іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі