Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2016, 14:30

Беларусь і Пакістан дамовіліся дасягнуць тавараабароту $1 млрд за чатыры гады

5 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан дамовіліся дасягнуць тавараабароту $1 млрд за чатыры гады. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час адкрыцця IV Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся з прэм'ер-міністрам на працягу чатырох гадоў вывесці наш тавараабарот на ўзровень $1 млрд. Як хочаце дамаўляйцеся паміж сабой, але праз чатыры гады $1 млрд, не менш (больш можна), павінен быць", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прадстаўнікоў дзелавых колаў абедзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі