Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 студзеня 2017, 10:50

Беларусь і Егіпет дамовіліся пашыраць знешнегандлёвыя інтарэсы адно аднаго ў сваіх эканамічных саюзах

16 студзеня, Каір /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет дамовіліся пашыраць знешнегандлёвыя інтарэсы адно аднаго ў эканамічных аб'яднаннях краін, членамі якіх з'яўляюцца. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі, якую лідары дзяржаў падпісалі 15 студзеня па выніках перагавораў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Улічваючы агульнае імкненне да ўмацавання беларуска-егіпецкіх адносін, бакі прынялі рашэнне аб паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У прыватнасці, краіны згадзіліся сумесна працаваць над заключэннем Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Егіптам з іншага боку.

"Бакі будуць аказваць магчымую падтрымку ў пашырэнні знешнегандлёвых інтарэсаў адзін аднаго ў эканамічных аб'яднаннях краін, членамі якіх з'яўляюцца Беларусь і Егіпет", - гаворыцца ў дэкларацыі.

Кіраўнікі дзяржаў сышліся на думцы, што эканамічнае супрацоўніцтва ўяўляе сабой рухаючую сілу беларуска-егіпецкіх адносін. Таму бакі гатовы пры захаванні рыначных правіл пашыраць гандаль канкурэнтаздольнымі таварамі, сумесна спрашчаць умовы ўзаемнага гандлю, садзейнічаючы збалансаванаму росту яго аб'ёму.

Акрамя таго, Егіпет станоўча разгледзеў імкненне Беларусі атрымаць статус наглядальніка ў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі